Але справа ў тым, што на сённяшні дзень існуе краіна ў цэнтры Еўропы - Беларусь, дзе ёсць не толькі заапаркі. Тут за кратамі знаходзіцца вялікая колькасць ні ў чым не павiнных людзей. Як і жывёлы, якія знаходзяцца ў заапарку толькі таму, што яны не маюць магчымасцi супрацьстаяць тым, хто іх туды змяшчае, людзі знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, толькі таму, што ў іх ёсць сваё ўласнае меркаванне, а таксама смеласць і дастаткова ўнутранай свабоды, каб яго выказаць. Яны, як і жывёлы, безабаронныя і бездапаможныя, перад фізічнай сілай і ўладай, якая ізалюе іх і пазбаўляе права жыць свабодна на свой выбар. Самае страшнае, што ў гэтай краіне гэта стала ўжо нормай, таксама, як і заапаркі.